25 красавiка 2024, Чацвер, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя дарагія аўтамабілі, якія прадаюцца праз аб'явы ў Беларусі

15
Як выглядаюць і колькі каштуюць самыя дарагія аўтамабілі, якія прадаюцца праз аб'явы ў Беларусі

Цана люксавых ужываных аўтамабіляў даходзяць да $500 тысяч у эквіваленце.

Intex-press.by вывучыў папулярныя сайты з аб'явамі пра продаж ужываных самаходаў у Беларусі і выбралі самыя дарагія варыянты. А каб набор выглядала цікавей, не сталі ўключаць у яго легкавікі аднолькавых мадэляў.

Lamborghini Urus $395000

Самаход 2018 года знаходзіцца ў Менску, але прыгналі яго з Нямеччыны. Бензінавы чатырохлітровы рухавік, поўны рухач, праезд паказаны 47 000 км.

Land Rover Range Rover IV $315000

Аўтамабіль 2020 года, на гарантыі да лютага 2023-га. Знаходзіцца ў Менску. Рухавік бензінавы, аб'ём - 5 літраў. Афіцыйны праезд - 37 753 км.

Mercedes-Benz G-Клас AMG W464 $310000

Самаход 2019 года, таксама сталічны. Бензінавы чатырохлітровы рухавік, праезд 43 695 км.

Ferrari 488 GTB $300000

Аўтамабіль 2019 года, купэ, задні рухач. Зноў Менск. Рухавік бензінавы, 3,9 літра. Праезд – 30 000 км.

Maybach X222 $275000

Гэты аўтамабіль знаходзіцца ў Віцебску. Ён 2018 года вырабу, рухавік бензінавы, аб'ёмам 4 літры. Праезд – 107 000 км.

Audi RS Q8 I $250000

Зноў сталічная "рэч". Самаход 2021 года, чатырохлітровы бензінавы рухавік, максімальная камплектацыя, праезд – 31 000 км.

Bentley Continental GT II $249900

Аўтамабіль прадаецца ў Менску, ён 2019 года, рухавік бензінавы, аб'ёмам 6 літраў. Праезд паказаны 39 000 км.

Lexus LX III $235000

Самаход 2021 года вырабу, фабрычная міжнародная гарантыя да 2024 года. Транспарт знаходзіцца ў Менску. Шасцілітровы рухавік (бензін), праезд – 30 000 км.

Porsche Taycan $222050

Аўтамабіль 2021 года з электрарухавіком, запасу руху ў якім стае на 425 км. Самаход на гарантыі, знаходзіцца ў Менску. Праезд - 32 900 км.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках