24 красавiка 2024, Серада, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ знішчылі найноўшы самалёт Су-34 элітнай авіядывізіі РФ

9
УСУ знішчылі найноўшы самалёт Су-34 элітнай авіядывізіі РФ

Бамбавік збілі ў раёне Лімана.

У раёне Лімана Данецкай вобласці байцы Узброеных сіл Украіны збілі расейскі бамбавік Су-34.

Яго рэгістрацыйны нумар RF 81852, бартавы 09 чырвоны. Фота абломкаў ваеннай машыны РФ апублікаваў украінскі ваенны карэспандэнт Андрэй Цапліенка.

Ён удакладніў, што самалёт уваходзіў у склад 2-га змешанага авіяпалка 21-й авіядывізіі, які размешчаны на аэрадроме Шагол у Чэлябінскай вобласці.

РасСМІ раней пісалі, што Су-34 былі новымі самалётамі на авіябазе Шагол.

Акрамя таго, як пісалі расейскія прапагандысты, 21-я авіядывізія стала самым магутным авіязлучэннем, разгорнутым у РФ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках