19 красавiка 2024, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Павел Знавец

7
Затрыманы экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Павел Знавец

Ён знаходзіцца ў ІЧУ на завулку Акрэсціна.

На асабовай старонцы ў Facebook экс-дэпутата Вярхоўнага Савета Паўла Знаўца з'явілася інфармацыя аб ягоным затрыманні.

«Знавец Павел быў затрыманы ў асабістай кватэры 30.09.2022 года. Цяпер знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Мабыць, заўтра будзе суд», - гаворыцца ў допісе, апублікаваным на старонцы палітыка.

55-гадовы Павел Знавец - экс-дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Ён быў сярод тых, хто падтрымаў імпічмэнт Лукашэнкі ў 1996 годзе. З’яўляецца сябрам БСДП “Грамада”. Яго шмат разоў затрымлівалі за ўдзел у мітынгах, у тым ліку ў 2020 годзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках