29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны штаб УСУ: На асобных кірунках расейцы масава здаюцца ў палон і кідаюць пазіцыі

1
Генеральны штаб УСУ: На асобных кірунках расейцы масава здаюцца ў палон і кідаюць пазіцыі

Поспехі УСУ ўплываюць на маральны стан расейскіх жаўнераў.

Праз зніжэнне ўзроўню маральна-псіхалагічнага стану на асобных кірунках зафіксаваны шматлікія выпадкі, калі расейскія акупанты здаюцца палон і пакідаюць свае пазіцыі. Пра гэта гаворыцца ў аперацыйнай інфармацыі Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны на 18.00.

- Дзякуючы поспехам Сіл абароны Украіны, на асобных кірунках адзначанае зніжэнне ўзроўню маральна-псіхалагічнага стану варожага асабовага складу, што прыводзіць да шматлікіх выпадкаў здачы вайскоўцаў у палон і пакіданне сваіх пазіцый, - гаворыцца ў паведамленні.

У штабе УСУ дадалі, што перад вызваленнем паселішча Лімана асобныя падраздзяленні ворага спрабавалі адысці ўглыб часова акупаваных тэрыторый.

- Так, 30 верасня ля паселішча Шчасця была знойдзена калона з цывільных аўтамабіляў і мікрааўтобусаў, у якой налічвалася больш за 200 вайскоўцаў са складу 2-га вайсковага корпуса расейскіх акупацыйных войскаў, - гаворыцца ў паведамленні.

У Генеральным штабе УСУ адзначылі, што таксама негатыўна ўплываюць на расейскіх вайскоўцаў затрымкі і зніжэнне ўзроўню абяцаных выплат за ўдзел у так званай «спецыяльнай вайсковай аперацыі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках