25 красавiка 2024, Чацвер, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенны экспэрт: Пуцін пайшоў ва-банк

20
Ваенны экспэрт: Пуцін пайшоў ва-банк

Козыраў у кіраўніка Крамля больш няма.

Псеўдарэферэндумы на тэрыторыі Украіны, мабілізацыя ў Расеі, якая атрымала таксама назву «магілізацыя», і пагрозы ядзернай вайны з боку прэзідэнта Расеі Пуціна кажуць аб тым, што ён пайшоў ва-банк і аргументы ў РФ заканчваюцца. Пра гэта ўкраінскі ваенны экспэрт, палкоўнік запасу Алег Жданаў заявіў у інтэрв'ю «Гардону».

- У кожным выпадку з чаго б мы ні пачалі [з пералічанага], гэта як за картачным сталом, калі кладуць карты на стол. Гэта ва-банк. Іншыя фармулёўкі для гэтага нельга прыдумаць. Бо козыраў больш не застаецца. Дакладней, не козыраў, а карт на руках нават не застаецца, - заўважыў Жданаў.

Экспэрт са спасылкай на «цікавую інфармацыю», атрыманую ад сяброў са Злучаных Штатаў, сказаў, што ў РФ абмяркоўваецца варыянт акупаваных тэрыторый чатырох украінскіх абласцей «далучыць» да раней анэксаванага Расеяй Крыму і гэта будзе называцца «Крымская федэральная акруга».

- Я бачу, што яны ідуць на максімальнае спрашчэнне працэдуры. Каб, відаць, моцна не дражніць міжнародную супольнасць. І такога пафаснага, што Дума РФ прагаласавала прыняць у склад Расейскай Федэрацыі... Не, яны будуць галасаваць за прыняцце ў склад або стварэнне Крымскай федэральнай акругі», - выказаў меркаванне Жданаў.

Нагадаем, раніцай 21 верасня Пуцін у відэазвароце заявіў, што падпісаў указ аб правядзенні частковай мабілізацыі ў Расеі для папаўнення войскаў, якія ўварваліся ва Украіну. У гэтай жа прамове ён заявіў аб гатоўнасці прымяніць ядзерную зброю і аб тым, што РФ прызнае вынікі псеўдарэферэндума на акупаваных украінскіх тэрыторыях.

З 23-га да 27 верасня на часова акупаваных Расеяй тэрыторыях Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей прайшлі псеўдарэферэндумы аб далучэнні гэтых рэгіёнаў да Расеі: людзі «галасавалі» пад наглядам узброеных асоб, у тым ліку на вуліцах і на рынках.

Украіна і міжнародная супольнасць загадзя заявілі, што не прызнаюць вынікаў гэтага пазапраўнага галасавання і яно не будзе мець ніякай юрыдычнай сілы з пункту гледжання міжнароднага права.

Пасля абвяшчэння «вынікаў» псеўдарэферэндумаў шэраг краін, у тым ліку Нямеччына, Італія, ЗША, Вялікабрытанія, Сербія, заявілі аб непрызнанні вынікаў псеўдарэферэндумаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках