20 красавiка 2024, Субота, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італьянская акторка напісала кнігу аб удачарэнні дзяўчынкі Алесі з беларускага прытулку

Італьянская акторка напісала кнігу аб удачарэнні дзяўчынкі Алесі з беларускага прытулку
КНІГА ПРА АЛЕСЮ І САРУ

Кніга называецца "Абдымі мяне".

Стала вядома, што 42-гадовая італьянская акторка Сара Маэстры напісала кнігу аб удачарэнні дзяўчынкі Алесі з беларускага прытулку, піша партал belmir.by.

Кніга называецца "Stringimi a te", што ў перакладзе на беларускую мову можа гучаць як "Абдымі мяне". У кнізе 144 старонкі. На вокладцы кнігі на блакітным фоне намаляваныя дзве пары гумовых ботаў - дзіцячыя і дарослыя. Кніга расказвае пра тое, як знаёмы папрасіў Сару, якая ніколі не бачыла сябе ў ролі маці, на некалькі дзён прытуліць дзяўчынку з дзіцячага дома.

Сара расказала ў кнізе, як сустрэча з дзяўчынкай Алесяй з беларускага дзіцячага дома ў аэрапорце назаўжды змяніла яе жыццё і як яна надумала яе ўдачкаваць. Аднак высвятляецца, што, паводле італьянскіх законаў, гэта амаль немагчыма для незамужняй жанчыны.

Сара Маэстры - італьянская акторка тэатра, кіно і тэлевізіі. Яна таксама вядзе праграмы на радыё, займаецца валанцёрствам і грамадскай дзейнасцю.

Маэстры здымалася ў такіх фільмах, як "Ноч напярэдадні іспытаў" і "Суддзя".

Паведамляецца, што гэта кніга - не першая для італьянскай акторкі. Так, у 2009 годзе ў выдавецтве Aliberti выйшаў яшчэ адзін яе твор пад назвай "La bambina dei fiori di carta" - "Дзяўчынка з папяровымі кветкамі". Гэта аповесць грунтуецца на ўспамінах акторкі аб дзяцінстве, большую частку якога яна правяла ў шпітальнай палаце з прычыны дыягнаставанай у тры гады сур'ёзнай хваробы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках