19 красавiка 2024, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі заявіў аб вызваленні дзвюх вёсак у Херсонскай вобласці

2
Зяленскі заявіў аб вызваленні дзвюх вёсак у Херсонскай вобласці
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

УСУ развіваюць поспех на паўднёвым кірунку.

Узброеныя сілы Украіны вызвалілі два населеныя пункты акупаванай Херсонскай вобласці - Архангельскае і Міралюбаўку. Аб гэтым у звароце да нацыі па выніках 221-га дня вайны заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:

- Кожны дзень як мінімум двойчы - раніцай і ўвечары - я атрымліваю справаздачы ад нашых вайскоўцаў. На гэтым тыдні ў справаздачах найбольшую частку займае пералік вызваленых ад ворага населеных пунктаў у межах нашай абароннай аперацыі. Найбольш медыйнай зараз стала гісторыя вызвалення Лімана Данецкай вобласці. Але поспехі нашых ваяроў не абмяжоўваюцца толькі Ліманам.

Гэта, ведаеце, такая тэндэнцыя… Нядаўна нехта недзе праводзіў псеўдарэферэндумы, а калі вяртаецца ўкраінскі сцяг — пра расейскі фарс з нейкімі там паперкамі і нейкімі там анэксіямі ніхто і не ўспамінае. Акрамя, вядома, праваахоўных органаў Украіны. Бо кожны, хто датычны да ўсіх элементаў агрэсіі супраць нашай дзяржавы, будзе за гэта адказваць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках