24 красавiка 2024, Серада, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, куды ўцяклі акупанты, якія выжылі ў Лімане

11
Стала вядома, куды ўцяклі акупанты, якія выжылі ў Лімане

Многія з іх цяжка параненыя.

Кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай заявіў, што ацалелыя падчас дэакупацыі Лімана акупанты ўцяклі ў часова акупаванае Шчасце Луганскай вобласці.

«Кожны дзень паступаюць параненыя расейцы ў медыцынскія ўстановы Старабельску. Каля адной з лякарняў нават арганізавалі блокпост. Некаторым ацалелым у Лімане крыху пашанцавала - ім удалося ўцячы далей, у Шчасце. 30 верасня ў раёне гэтага горада была знойдзеная калона з цывільных аўтамабіляў і мікрааўтобусаў, у якой налічвалася больш за 200 вайскоўцаў са складу 2-га вайсковага корпуса расейскіх войскаў», - адзначыў Гайдай у Telegram.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках