25 красавiка 2024, Чацвер, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы назвалі вызваленне Лімана прыніжэннем для Расеі

У Польшчы назвалі вызваленне Лімана прыніжэннем для Расеі

Уцёкі рэшткаў расейскага войска з горада - не проста аператыўная параза.

Вызваленне ўкраінскімі абаронцамі Лімана ад расейскіх акупантаў - гэта прыніжэнне для краіны-агрэсара Расеі, заявіў кіраўнік аддзела міжнароднай палітыкі канцылярыі прэзідэнта Польшчы Якуб Кумох.

Пра гэта паведамляе RMF FM.

«Падзенне горада, які быў у руках расейцаў - на наступны дзень пасля таго, як Расея абвясціла аб анэксіі тэрыторыі - зневажальна для Расеі. Гэта азначае, што ў святле дзяржаўнай дактрыны Расея вядзе вайну на сваёй тэрыторыі», - сказаў ён.

З ягоных слоў, гэта абсурд.

«Гэта, мабыць, найлепшы каментар па тэме, колькі каштавалі анэксіі Пуціна», – сказаў ён.

У мінулыя выходныя адзначыліся новымі важнымі поспехамі ўкраінскіх вайскоўцаў на некалькіх участках фронту. 1-2 кастрычніка УСУ ўзялі пад кантроль і цалкам зачысцілі Ліман (Данецкая вобласць), а таксама істотна развілі наступ у Херсонскай вобласці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках