25 красавiка 2024, Чацвер, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліну Шарэнду-Панасюк не выпускаюць з карцэра

10
Паліну Шарэнду-Панасюк не выпускаюць з карцэра
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

Працягваецца каласальны ціск на палітзняволеную.

Палітзняволеная, актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла з ШІЗА ні пасля 20, ні пасля 30 дзён знаходжання там. Хутчэй за ўсё, Паліна правядзе ў халодным, вільготным і цёмным склепе запар мінімум 40 дзён.

Пра гэта паведаміў муж Паліны, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда на сваёй старонцы ў Facebook.

«За тры з паловай месяцы знаходжання ў жаночай папраўчай калоніі №24 (Зарэчча) гэта будзе ўжо 80 дзён катаванняў холадам, голадам і жахлівай антысанітарыяй. Я не ведаю, як такое можна вытрымаць.

Адваката да Паліны не пускаюць. Паўтара месяца мы нічога не ведаем аб стане яе здароўя.

Гэта натуральны фашызм. І я хацеў бы агучыць прозвішча аднаго з фашыстаў, які будзе несці адказнасць. Гэта начальнік ВК-24 палкоўнік унутранай службы Дзмітрый Мікалаевіч Курловіч», - напісаў Андрэй Шарэнда.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках