24 красавiка 2024, Серада, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Акупанты ўцякалі, на чым маглі»

6
«Акупанты ўцякалі, на чым маглі»

Украінскія вайскоўцы паказалі, як вызвалялі Ліман.

Узброеныя Сілы Украіны вызвалілі Ліман Данецкай вобласці ўчора, 2 кастрычніка. Сёння Генеральны штаб УСУ апублікаваў відэа аб тым, як праходзіла гэтая аперацыя, піша liga.net.

Узятыя ў аблогу ў Лімане акупанты спрабавалі прарвацца і гублялі асабовы склад і сотні адзінак тэхнікі, гаворыцца ў апісанні да відэа.

Ваяры расказваюць, што расейцы былі ў паніцы, «бегалі па ўсім населеным пункце», траплялі ў палон ці не хацелі здавацца і былі знішчаныя.

Каб вырвацца з горада, акупанты выкарыстоўвалі цывільны транспарт, але пад шчыльным агнём украінскіх вайскоўцаў неслі вялікія страты.

«У населеным пункце цывільных аўто амаль не засталося - драпалі, на чым маглі», - распавёў баец УСУ.

Вайскоўцы паведамілі, што падчас адыходу расейскія вайскоўцы ўсталявалі ў горадзе міны і расцяжкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках