25 красавiка 2024, Чацвер, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабілізацыя стала цэлай праблемай для Крамля

25
Мабілізацыя стала цэлай праблемай для Крамля

У Сібіры сотні мабілізаваных расейцаў спяць у полі і саграваюцца гарэлкай.

У Расеі працягваецца «частковая» мабілізацыя, якая стала цэлай праблемай для Крамля. У Сібіры сотні мабілізаваных расейцаў спяць у полі і саграваюцца гарэлкай.

Адпаведнае відэа з'явілася ў сацсетках, піша obozrevatel.com. Акупант, які з'яўляецца аўтарам роліка, расказвае, што праз неарганізаванасць расейскага камандавання амаль 500 прызыўнікоў ужо тыдзень спяць на зямлі.

Аўтар відэа сцвярджае, што яны размясціліся ў лесе каля вайсковай часткі горада Омска. Мужчыны чакаюць засялення ў частку.

Са слоў мабілізаванага, каб сагрэцца навабранцы паляць вогнішча і п'юць алкаголь.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках