24 красавiка 2024, Серада, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Увесну італійскі шампунь у Менску раптоўна пачаў каштаваць амаль 98 рублёў, а сёння аддаюць за 49 рублёў

7
Увесну італійскі шампунь у Менску раптоўна пачаў каштаваць амаль 98 рублёў, а сёння аддаюць за 49 рублёў

Журналісты разабраліся ў прычынах імклівага падзення цаны.

Беларуска звярнула ўвагу на цэнаўтварэнне ў краме касметыкі: вясной італійскі шампунь маркі Davines раптоўна пачаў каштаваць амаль 98 рублёў, сёння яго прадаюць па 49 рублёў без усялякіх скідак. У прычынах імклівага «цэнападу» разбіраўся Onliner.

- У асноўным уся імпартная касметыка падаражэла - нешта на пару рублёў, а нешта істотна, гэта прыкметна падчас кожнага паходу ў краму. А цяпер на шампунь той жа кошт, што быў да павышэння. Атрымліваецца, пару месяцаў таму можна было проста пераплаціць за яго ўдвая? Ці нехта паставіў стары цэннік, а пры аплаце высветліцца, што тавар удвая даражэйшы, — пацікавілася ў выдання чытачка.

У краме растлумачылі, што асноўная прычына падвышэння або зніжэння коштаў - гэта ўваходны кошт ад брэнда.

- За кошт таго, што ў Davines ён упаў, адпаведна, гэта адразу адбілася на паліцы, і спажывец ўбачыў гэта. Але калі ўлічваць, што сёння рынак вельмі нестабільны, абяцаць пакупнікам доўгатэрміновае фіксаванне кошту тавараў вельмі складана, - паведамілі ў краме касметыкі «Залаты яблык».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках