19 красавiка 2024, Пятніца, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР Украіны: Будучыня Пуціна ўжо вызначаная

37
ГУР Украіны: Будучыня Пуціна ўжо вызначаная

Расеі патрэбны выбар паміж ачышчэннем і распадам.

Кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна чакае фіяска, у яго няма палітычнай будучыні. У краіны-агрэсаркі ёсць выбар: альбо адысці ад дыктатуры і ачысціцца, альбо распасціся. У расейскіх вайскова-палітычных і бізнэс-элітах далёка не ўсе задаволеныя дзеяннямі рэжыму Пуціна. Умоўная партыя міру будзе ўзмацняцца па меры поспехаў УСУ і правалаў Масквы. Аб гэтым заявіў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Украіны Андрэй Юсаў.

У інтэрв'ю УНІАН ён распавёў пра тое, што ў Пуціна ўжо няма палітычнай будучыні. Пытанне залежыць толькі ад шляху адхілення кіраўніка Крамля ад улады.

«Гэта фіяска. Ці будзе гэта палітычнае фіяска, ці будзе яно ў выглядзе міжнароднага трыбунала, палацавага перавароту ці суда Лінча на вуліцы - гэта ўжо іншая гісторыя. А вось пытанне будучыні Расеі пакуль застаецца адкрытым», - мяркуе Юсаў.

На думку прадстаўніка выведкі, у Расеі яшчэ застаецца выбар - альбо змяніць курс, ачысціцца і вярнуць акупаваныя тэрыторыі, альбо разваліцца. Тады заняволеныя народы створаць свае суверэнныя рэспублікі.

Пры гэтым у расейскіх палітычных, вайскоўцаў і бізнэс-элітах далёка не ўсіх задавальняе цяперашні дзяржаўны курс Масквы.

«Можна канстатаваць, што сярод вайскова-палітычнага кіраўніцтва, асабліва сярод бізнэс-эліты сённяшняй пуцінскай Расеі, далёка не ўсё ў захапленні ад той кашы, якую заварыў «калектыўны Пуцін» і сапраўды звар'яцелы дыктатар», - адзначыў Юсаў.

Андрэй Юсаў падкрэсліў, што нарастаючыя праблемы Расеі, у тым ліку з новай мабілізацыяй, падзеннем рэйтынгу Пуціна або поспехамі УСУ па дэакупацыі сваіх тэрыторый, узмацняюць «партыю міру» ўнутры расейскай дзяржавы.

Адхіленне Пуціна ад улады ў Расеі

Кіраўнік Мінабароны Аляксей Рэзнікаў раней зрабіў заяву, паводле якой адхіленне Пуціна ад улады павінна паспрыяць спыненню вайны. Міністр прагназуе, што Расею ўжо праз 5 гадоў чакае распад дзяржавы, які суправаджаецца парадам суверэнітэтаў.

Расейскі палітолаг Андрэй Пянткоўскі мяркуе, што ў Крамлі рыхтуюцца да спынення кіравання Пуціна. На ягоную думку, Масква можа абвясціць аб хваробе Пуціна і часовым спыненні выканання абавязкаў. У такім выпадку ўлада можа аказацца ў Савета бяспекі РФ.

Пянтоўскі таксама мяркуе, што Пуціна можа адхіліць ад улады Юры Кавальчук - найбліжэйшы паплечнік. Магчыма, план ужо распрацаваны. Імаверна, Кавальчук зразумеў - у вайне пацярпелі паразу, і цяпер будзе спрабаваць утрымаць уладу і ўласнасць.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках