24 красавiка 2024, Серада, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя чатыры восеньскіх прадукты, якія дапамагаюць схуднець

3
Названыя чатыры восеньскіх прадукты, якія дапамагаюць схуднець

Адзін з іх – гарбуз.

Многія свежыя прадукты, уключаючы большасць садавіны і гародніны, з'яўляюцца сезоннымі, і з надыходам халадоў яны паступова знікаюць з паліцаў супермаркетаў і з нашых лядоўняў.

Але, нягледзячы на гэта, восень – не нагода адмаўляцца ад прынцыпаў здаровага харчавання і пачынаць бескантрольна есці мучное і салодкае. Эксперты харчавання і шэф-кухар Том Бэнет расказалі Еxpress.co.uk пра найлепшыя сезонныя прадукты для збалансаванага харчавання.

Бурак

Бурак даступны ў супермаркетах круглы год, але сезон буракоў пачынаецца ў кастрычніку. Гэта выдатны дадатак да дыеты для пахудання, бо ў ім шмат клятчаткі і мала калорый.

Дзякуючы высокаму ўтрыманню абалоніны ён выдатна падыходзіць для стымулявання росту карысных бактэрый у кішачніку, што неабходна для здаровай стрававальнай сістэмы, таму пры даданні буракоў да здаровай дыеты яна можа дапамагчы скінуць лішнюю вагу.

Бурак таксама багаты на фолійную кіслату, якая дапамагае вашым клеткам расці і функцыянаваць. Адна шклянка буракоў змяшчае 3,8 г клятчаткі і ўсяго 59 калорый.

Бурак – выдатны дадатак да любой салаты, асабліва ў спалучэнні з фетай або казіным сырам. І гэтая камбінацыя можа тварыць цуды для страты вагі, паколькі тлустыя кіслоты ў казіным сыры метабалізуюцца хутчэй, чым у каровіным, і пачуццё насычэння надыходзіць хутчэй. У нядаўнім даследаванні выявілася, што выбар казінага сыру замест каровінага дапамагае людзям адчуваць сябе менш галоднымі і ў цэлым менш есці, што з’яўляецца важным чыннікам у зніжэнні вагі.

Інжыр

Сезон інжыру пачынаецца ў верасні, гэтая садавіна выдатна задавальняе цягу да салодкага, а таксама забяспечвае людзей шэрагам неабходных вітамінаў і мінералаў. Інжыр багаты на вітамін А, вітамін С, жалеза і многае іншае, а таксама з'яўляецца выдатнай крыніцай кальцыю і калію, якія паляпшаюць шчыльнасць костак.

У ім даволі мала калорый і шмат клятчаткі, што робіць яго вельмі сытнымі. Уключэнне такіх прадуктаў з высокім утрыманнем абалоніны, як інжыр, у збалансаваную дыету можа дапамагчы людзям заставацца сытымі паміж прыёмамі ежы і ўнікаць пераядання, што можа спрыяць зніжэнню вагі.

Кале

Яшчэ адна карысная ежа для пахудання. Гэтая капуста поўная карысных уласцівасцяў, якія могуць дапамагчы людзям паспяхова скінуць лішнія кілаграмы. Суперфуд, сезон якога прыпадае якраз на верасень, утрымлівае вельмі мала калорый, але ў яго ёсць некалькі ўласцівасцяў, якія дапамагаюць важным функцый арганізма. Гэта выдатны антыаксідант, які змяшчае кальцый, вітамін С, К і жалеза.

Вялікая колькасць бэта-каратыну і вітаміну А ў капусце кале спрыяе неабходнаму росту ўсіх тканак арганізма, а гэта азначае, што спажыванне капусты можа спрыяць здароўю вашай скуры і валасоў.

Гарбуз

Гарбуз традыцыйна асацыюецца ў нас з восенню. Ён таксама дапамагае людзям схуднець і пазбавіцца ад тлушчу на жываце натуральным шляхам. У пажыўным сэнсе гарбуз вельмі багаты на вітаміны і не ўтрымоўвае халестэрыну, натрыю і тлушчаў, таму эксперты рэкамендуюць дадаваць яго ў дыеты для пахудання.

Гарбуз можна выкарыстоўваць як для вострых, так і для салодкіх страваў, гэта ідэальны дадатак да восеньскага пірага ці выдатны дадатак да сытнага супу ў прахалодныя дні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках