25 красавiка 2024, Чацвер, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Румыніі ператрусы ў кампаніі, звязанай з «Газпрамам»

4
У Румыніі ператрусы ў кампаніі, звязанай з «Газпрамам»

Кампанію падазраюць у шпіянажы.

Супрацоўнікі Управы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і тэрарызмам (DIICOT) Румыніі ў панядзелак праводзяць ператрусы па адрасах сербскай кампаніі NIS Petrol, якую кантралюе расейскі «Газпрам».

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта пішуць Radio România Actualităţi і Opinia Timisoarei са спасылкай на крыніцы.

Ператрусы праводзяцца па пяці адрасах NIS Petrol у горадзе Тымішаара і яшчэ па трох – у Бухарэсце, дзе размешчаны галоўны офіс кампаніі, а таксама ў дамах некаторых супрацоўнікаў «з мэтай збору дакументаў і іншых доказаў паводле справы».

У сеціве ўжо выклалі відэа, дзе відаць прадстаўнікоў румынскіх праваахоўных органаў каля офіса NIS Petrol у Тымішаары. Сербская кампанія пакуль не каментавала сітуацыю.

Паводле інфармацыі крыніцаў румынскіх СМІ, ператрусы звязаныя з незаконнай перадачай канфідэнцыйнай інфармацыі пра выведку нафтагазавых радовішчаў у павеце Тыміш з 2014 года. Чакаецца, што васьмярых прадстаўнікоў NIS Petrol забяруць для допыту ў штаб-кватэру DIICOT.

NIS Petrol – сербская нафтавая кампанія, якая працуе ў Паўднёва-Усходняй Еўропе і ўваходзіць у расейскую групу «Газпрам нафта».

У 2014 годзе кампанія пачала выведку нафты і газу на некалькіх надзелах Тымішскага павета. Прадстаўнікі NIS Petrol тады заявілі, што праводзяць выведку без выбуховых рэчываў, выкарыстоўваючы кантраляваную вібрацыю, якая вырабляецца гідраўлічнай сістэмай.

Мэрыя горада Дудэштый-Векі выдала кампаніі сертыфікат на будаўніцтва першай нафтагазавай выведнай свідравіны, якая павінна была быць размешчаная ў радыусе кіламетра ад жылых дамоў. Але жыхары некалькіх населеных пунктаў перашкодзілі заканчэнню будаўніцтва, зладзіўшы акцыі пратэсту супраць дзеянняў NIS Petrol.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках