24 красавiка 2024, Серада, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ паспяхова прасоўваюцца наперад на поўдні Украіны

4
УСУ паспяхова прасоўваюцца наперад на поўдні Украіны

Расейцы вымушаныя адступаць.

Сёння на поўдні ўкраінскія ваенныя падраздзяленні выканалі 196 агнявых задачаў для забеспячэння падтрымкі прасоўвання УСУ. Як піша «Уніян», пра гэта паведаміў спікер украінскага аператыўнага камандавання «Пивдень» Уладзіслаў Назараў, каментуючы абстаноўку на стан 14:00.

– Вораг спрабуе абараняцца, але на некаторых кірунках змушаны адыходзіць, пакідаючы пазіцыі. Украінскія ракетна-артылерыйскія падраздзяленні выканалі 196 агнявых задачаў, забяспечваючы падтрымку прасоўвання войскаў. Апоўдні ў Берыслаўскім раёне Херсонскай вобласці пры спробе нанясення авіяцыйнага ўдару па ўкраінскіх пазіцыях варожы штурмавік Су-25 быў збіты зенітна-ракетным падраздзяленнем. Страты ворага ў жывой сіле, узбраенні і тэхніцы даразведваюцца, – сказаў Назараў.

Ён адзначыў, што войскі УСУ прадаўжаюць весці агнявы кантроль акупаванай тэрыторыі, ажыццяўляючы паразы раёнаў засяроджвання жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі ворага, ягоных пунктаў кіравання і лагістычных аб'ектаў.

Паводле ягоных словаў, становішча, склад і стан варожых падраздзяленняў істотна карэктуюцца уплывам украінскіх сілаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках