25 красавiка 2024, Чацвер, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць пазітыўных фільмаў для добрага настрою

Пяць пазітыўных фільмаў для добрага настрою

Гэтыя кінастужкі падыдуць для прагляду з дзецьмі.

Калі шукаеце, што паглядзець усёй сям'ёй для добрага настрою, то «Уніян» падрыхтаваў топ-5 выдатных варыянтаў.

«Сабачае жыццё»

Дзіцячы фільм з элементамі фэнтазі – выдатны варыянт для прагляду ўсёй сям'ёй. Ён расказвае гісторыю хлопчыка Этана і ягонага сабакі ад імя самога гадаванца.

«Прыгоды Падынгтана»

Галоўны герой камедыі – гэта мядзведзь з імем Падынгтан з дрымучага Перу. Ён прыехаў у Лондан, каб здабыць сям'ю і стаць сапраўдным ангельскім джэнтльменам. Але на гэтым шляху яго чакаюць прыгоды, напоўненыя небяспекай.

«Элвін і бурундукі»

Серыя душэўных фільмаў для сямейнага прагляду на некалькі гадзінаў адарве вас ад рэальнасці.

Выдуманы мультыплікацыйны спеўны гурт «Элвін і бурундукі» прымусіць і пасмяяцца, і суперажываць галоўным героям.

«Мы набылі заапарк»

Фільм пра тое, як сям'я выдаткавала ўсе свае ашчаджэнні, каб выратаваць закінуты сельскі звярынец. У заапарку знаходзіліся дзве сотні экзатычных жывёлінаў.

«Трус Піцер»

Гэта і фільм, і мультфільм адначасова. Гісторыя труса і ягонай сям'і – трагічная. Яго бацька загінуў, і цяпер маленькі Піцер узяў на сябе абавязкі «кіраўніка сям'і» ў вайне за адзін з мясцовых агародаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках