18 красавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызваленыя з палону камандзіры «Азова» сустрэліся ў Турцыі са сваімі сем'ямі

12
Вызваленыя з палону камандзіры «Азова» сустрэліся ў Турцыі са сваімі сем'ямі

Украінскія ваяры змаглі ўбачыць і абняць блізкіх упершыню за шмат месяцаў.

Падчас візіту ў Турцыю кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак сустрэўся з пяццю ўкраінскімі вайскоўцамі - абаронцамі «Азоўсталі», нядаўна вызваленымі з расейскага палону, і арганізаваў іх сустрэчу з роднымі. Адзначаецца, што ваяры змаглі ўбачыць і абняць блізкіх упершыню за шмат месяцаў, піша «Уніян».

У АП Украіны нагадалі, што камандзір палка Нацгвардыі «Азоў» Дзяніс Пракапенка (Рэдзіс), яго намеснік Святаслаў Паламар, в.а. камандзіра 36-й асобнай брыгады марской пяхоты Сяргей Валынскі (Валына), старшы афіцэр «Азова» Алег Хаменка і камандзір 12-й брыгады Нацгвардыі Дзяніс Шлега знаходзяцца ў Турцыі, згодна з умовамі абмену.

- Мы павінны вызваліць усіх, хто застаецца ў расейскім палоне і за кратамі, усіх, хто быў прымусова дэпартаваны. Вы разумееце, як гэта важна. Людзі - гэта самае каштоўнае, што ёсць у Украіны. І мы ўпарта змагаемся за вяртанне кожнага нашага ваяра і кожнага цывільнага, - падкрэсліў Ярмак.

Ён таксама адзначыў, што сем'і абаронцаў «Азоўсталі» змагаюцца за вызваленне ўсіх, хто дагэтуль застаецца ў палоне.

Ярмак таксама адзначыў, што гісторыя абароны Марыюпаля і «Азоўсталі» стала для ўсяго свету сведчаннем мужнасці і стойкасці ўкраінскага народа і будзе заставацца ўзорам нязломнасці для многіх пакаленняў украінцаў.

- Марыюпаль стаў нашымі Фермапіламі. Як і аб 300 спартанцах, аб абароне і трагедыі Марыюпаля павінен ведаць увесь свет. Але найважнейшае, аб чым я заўсёды кажу: героі павінны быць жывымі, - рэзюмаваў ён.

Таксама з «азоўцамі» сустрэлася і першая лэдзі Украіны Алена Зяленская.

- Эмоцый шмат. Шлях да гэтага імгнення быў доўгі і цяжкі. Урэшце яны змаглі абняцца. Перадала ім прывітанне і падзяку ад Украіны, ад прэзідэнта і ўсіх людзей, за якіх яны ваююць. Важны дзень. Галоўнае - што Украіна змагаецца і будзе змагацца за ўсіх нашых людзей. Іх яшчэ шмат у расейскім палоне - мужчын і жанчын, вайскоўцаў і цывільных грамадзян. І нам патрэбны кожны і кожная. Жывымі, - падкрэсліла Зяленская.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках