19 красавiка 2024, Пятніца, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трэцяя Чачэнская ўсё бліжэй»: генерал Лапін, які страціў Ліман, жорстка адказаў Кадыраву

«Трэцяя Чачэнская ўсё бліжэй»: генерал Лапін, які страціў Ліман, жорстка адказаў Кадыраву
АЛЯКСАНДР ЛАПІН

Генерал-палкоўнік РФ заявіў, што браў прыклад з кіраўніка Чачэніі.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў адкрыта абураецца пасля кожнай няўдачы войска РФ ва Украіне. Нядаўна ён запатрабаваў панізіць да радавога генерал-палкоўніка Аляксандра Лапіна, праз якога нібы захопнікам давялося ратавацца ўцёкамі ад УСУ з Лімана. А тым часам ваенны начальнік сядзеў за сотні кіламетраў ад лініі фронту, у Луганску.

Генерал-палкоўнік Аляксандр Лапін адказаў апаненту праз блогера Тумсо, што «браў прыклад з Кадырава, які адседжваецца за тысячы кіламетраў ад сваіх падраздзяленняў на раскошнай канапе, седзячы на гэтай канапе, ён ужо неаднаразова браў Кіеў і нават рыхтаваўся да нападу на Польшчу».

Таксама вайсковец пакпіў з Кадырава, нагадаўшы, што кіраўнік Чачэніі і ягоныя баевікі любяць выхваляцца сваімі выдуманымі поспехамі ў «Цік-Току».

«Трэцяя Чачэнская ўсё бліжэй. Дзякуй адміністрацыі Пуціна, якая ператварыла чачэнцаў у вышэйшую касту РФ, якая ўпіваецца беспакаранасцю», - рэзюмаваў Лапін.

Як паведамлялася раней, Кадыраў быў раз’юшаным праз абмен палоннымі, у выніку якога Украіна вызваліла абаронцаў Марыюпаля, а РФ - кума Пуціна Медведчука і некалькі высокапастаўленых вайсковых чыноўнікаў.

Пазней кіраўнік Чачэніі патрабаваў пакараць усіх, хто датычны да няўдачы «абароны» Лімана. А 3 кастрычніка ён заявіў, што адправіць на фронт ва Украіну сваіх траіх сыноў, каб тыя паказалі, як трэба ваяваць.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках