25 красавiка 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ядзерны цягнік» РФ рухаецца ў бок Украіны

43
«Ядзерны цягнік» РФ рухаецца ў бок Украіны

Міжнародныя экспэрты пракаментавалі фота, якія з'явіліся ў Сеціве.

З'явілася інфармацыя, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін накіраваў да лініі фронту так званы «ядзерны цягнік». Імаверна, кіраўнік Крамля плануе выпрабаванні ядзернай зброі побач з мяжой Украіны.

Аб намерах Крамля выпрабаваць зброю масавага паражэння піша The Times.

Паведамляецца, што РФ нібыта рыхтуецца выкарыстаць ядзерную зброю ў Чорным моры, і што NATO нібыта ўжо папярэдзіла пра гэта сваіх сяброў.

«Крэмль сігналізуе аб гатоўнасці да значнай эскалацыі, бо Расея губляе пазіцыі на полі бою. Ёсць асцярогі наконт папярэдніх намёкаў Пуціна аб тым, што ён можа ўжыць такую тактыку», - гаворыцца ў паведамленні.

3 кастрычніка адзін з прарасейскіх Telegram-каналаў «Рыбарь» выклаў у Сетку кадры так званага «ядзернага цягніка РФ».

Польскі аналітык Конрад Музыка вырашыў даць каментар на сваёй старонцы ў Twitter. На відэа можна ўбачыць калону БМП-97 і іншую вайсковую тэхніку, якая рухаецца да мяжы з Украінай праз цэнтральную Расею.

СМІ паведамляюць, што ўся гэтая тэхніка належыць 12-й Галоўнай управе расейскага войска, паведамляе польскі вайсковы аналітык Конрад Музыка.

З ягоных слоў, менавіта гэтае ўправа адказвае за цэнтральнае сховішча ядзернай зброі. Такія цягнікі заўсёды адказвалі за транспартаванне і захоўванне ядзерных боепрыпасаў.

Не выключана, што ядзерная зброя ўжо рухаецца на фронт ва Украіну ці гэтым жэстам Пуцін чарговым разам спрабуе запалохаць Захад, каб той адмовіўся ад вайсковай дапамогі Кіеву.

Са слоў Музыкі, з'яўленне на фота «ядзернага цягніка» яшчэ не азначае, што Пуцін гатовы нанесці ядзерны ўдар па Украіне. Аналітык упэўнены, што гэта чарговы шантаж Крамля ці зброя едзе на адзін з палігонаў для выпрабаванняў.

Напярэдадні ў Сетцы з'явіліся адразу дзве навіны ад розных крыніц наконт ядзернай зброі.

Так, італійскае выданне La Repubblica сцвярджала, што са свайго месца дыслакацыі выйшла ў адкрытае мора падлодка «Белгарад», на борце якой ёсць ядзерная тарпеда «Пасейдон».

А журналісты The Time сцвярджаюць, што Пуцін можа нанесці ядзерны ўдар па Чорным моры, тым самым прымусіўшы Кіеў сесці за стол перамоваў.

У Цэнтры супрацьдзеяння інфармацыі РНБА пракаментавалі публікацыю The Times, папярэдзіўшы, што Расея і надалей будзе ўзмацняць ядзерны шантаж:

«Таму існуе вялікая імавернасць рознага кшталту правакацый з боку Расейскай Федэрацыі».

«Яшчэ ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны РФ прывяла ядзерныя сілы ў стан асаблівага баявога дзяжурства. Паказальная дэманстрацыя Расеяй гатоўнасці ў кожны момант нанесці ядзерны ўдар па тэрыторыі Украіны - чарговая стадыя інфармацыйнага тэрарызму, зладжанага РФ, каб схіліць Украіну да перамоваў на ўмовах Крамля», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках