19 красавiка 2024, Пятніца, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі з Польшчай затрымалі расейцаў з буйной партыяй гашышу

4
На мяжы Беларусі з Польшчай затрымалі расейцаў з буйной партыяй гашышу

Яго перавозілі ў каробках сярод прадуктаў.

Беларускія памежнікі перахапілі буйную партыю гашышу. Яе спрабавалі правезці праз мяжу з боку Польшчы двое грамадзян Расеі.

Як паведаміў ДПК, мужчына 1997 і 1989 года нараджэння былі затрыманыя ў панядзелак у пункце пропуску «Брэст».

«Пры аглядзе легкавога аўтамабіля памежны патруль з дапамогай службовага сабакі знайшоў поліэтыленавыя скруткі з рэчывам цёмна-зялёнага колеру. Іх перавозілі ў каробках сярод прадуктаў. Экспэртыза паказала, што канфіскаванае рэчыва масай, большай за 80 кг, з'яўляецца гашышам», - праінфармавалі ў ДПК.

Распачатыя крымінальныя справы за незаконнае абарачэнне і перамяшчэнне праз дзяржаўную граніцу наркатычных сродкаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках