25 красавiка 2024, Чацвер, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Сахаліне аднаго расейскага мабілізаванага мяняюць на 5 кг рыбы

20
На Сахаліне аднаго расейскага мабілізаванага мяняюць на 5 кг рыбы

Не згалеюць?

Улады Сахаліна абяцаюць сем'ям расейскіх мабілізаваных па 5 кг рыбы за кожнага, хто пойдзе забіваць украінцаў.

Аб гэтым заявіў кіраўнік мясцовага выканкама «Адзінай Расіі» Міхаіл Шувалаў, паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на расейскія СМІ.

«Урад Сахалінскай вобласці дамовіўся з рыбапрамыслоўцамі, і на Сахалінскую вобласць выдзелена амаль 9 тон свежамарожанай рыбы. Гэта камбала, мінтай, кета. І найбліжэйшым часам нашы валанцёры, блізу 180 чалавек па ўсёй тэрыторыі Сахалінскай вобласці, у сем'і мабілізаваных жыхароў прынясуць прыкладна 5-6 кілаграмаў на чалавека. Найбліжэйшым часам у сем'ях з'явіцца рыба», - паабяцаў ён.

Чыноўнік дадаў, што гэта не адзіны захад, які ўлады плануюць для падтрымкі сем'яў мабілізаваных.

Нагадаем, у Туве ўлады за кожнага мабілізаванага выдаюць сем'ям па жывым баране.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках