19 красавiка 2024, Пятніца, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскае войска імкліва надыходзіць у Херсонскай вобласці

21
Украінскае войска імкліва надыходзіць у Херсонскай вобласці
Фота: AFP

Расейская абарона сыплецца на вачах.

Украінскія вайскоўцы падчас імклівага наступу вызвалілі адразу некалькі населеных пунктаў у Херсонскай вобласці.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Facebook-старонку народнага дэпутата Украіны Рамана Лазінскага.

Вёска Давідаў Брод

Са слоў вайскоўца, Давыдаў Брод вызвалены ад расейцаў сіламі 35-й асобнай брыгады марской пяхоты.

«Ужо амаль родны. Згвалтаваны расейскай акупацыяй. Ён стане адной з перлін нашых вандровак поўднем Украіны пасля перамогі», - піша Лазінскі.

Вёска Стараселле

«Херсонская вобласць, Стараселле. Учора зайшлі ў Архангельскае, сёння - у Стараселле. Крок за крокам Херсонская вобласць вызваляецца ад акупантаў», - паведаміў украінскі вайсковец.

Дудчаны

Воіны УСУ былі заўважаныя ў вёсцы Дудчанах у Новаваранцоўскім раёне Херсонскай вобласці. Гэта сяло размешчанае ў 68 км ад Новай Кахоўкі.

Новапятроўка

Таксама ўкраінскія вайскоўцы зайшлі ў Новапятроўку ў Генічным раёне Херсонскай вобласці. Гэты населены пункт размешчаны за 62,5 км ад вёскі Дудчанаў. Людзі падышлі да ўкраінскіх абаронцаў са слязамі на вачах. Яны былі рады бачыць украінскіх вайскоўцаў і перадалі ім яблыкі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках