20 красавiка 2024, Субота, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія акупанты масава здаюцца ў палон

4
Расейскія акупанты масава здаюцца ў палон
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

За апошнія тыдні на «гарачую лінію» звярнуліся больш за дзве тысячы чалавек.

Пасля таго, як украінскія вайскоўцы пайшлі ў магутнае контрнаступленне па ўсёй лініі фронту, расейскія акупанты пачалі масава здавацца ў палон. Яны абрываюць «гарачыя лініі» праекту «Хачу жыць». Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Украіны Андрэй Юсаў, паведамляе «Главред».

Толькі за апошнія тыдні ва Украіну звярнуліся больш за 2 тысячы чалавек, якія хочуць даведацца падрабязнасці аб тым, як можна здацца ў палон.

«Пачалі тэлефанаваць ужо не проста жаўнеры, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны ў рамках акупацыйнага войска, але і тыя, якіх альбо толькі сабраліся, якіх толькі мабілізавалі і яны яшчэ на тэрыторыі Расеі знаходзяцца, альбо іх сваякі, альбо людзі, якія падазраюць, што могуць быць мабілізаваныя. Яны на ўсялякі выпадак удакладняюць інфармацыю. Актыўна звяртаюцца жыхары акупаванага Крыма, там шмат людзей з украінскімі пашпартамі», - сказаў Андрэй Юсаў.

Ён падкрэсліў, што расейскія жаўнеры, якія жадаюць здацца ў палон, могуць быць спакойныя. Украінскі бок гарантуе, што іх будзе дзе пасяліць, чым накарміць і ў што апрануць.

Расейцы спрабуюць пазбегнуць мабілізацыі

У расейскім Урупінску Валгаградскай вобласці падпалілі будынак мясцовага вайсковага камісарыяту пасля абвяшчэння Уладзімірам Пуціным масавай мабілізацыі. Мужчына пратараніў дзверы вайсковага камісарыята аўто і закідаў будынак гаручай сумессю.

У Расеі мужчыны ўсяляк імкнуцца пазбегнуць мабілізацыі. У Разані адзін з іх нават падпаліў сябе, імкнучыся не загінуць на ўкраінскай зямлі. Інцыдэнт здарыўся на аўтавакзале ў Разані. Мужчына падпаліў сябе з крыкамі «я не хачу на вайну».

Яшчэ адзін расеец так хацеў пазбегнуць мабілізацыі, што наважыўся на рызыкоўны ўчынак - пераплыў на SUP-дошцы вусце ракі Нарва і дабраўся да тэрыторыі Эстоніі. Але там уцекачу былі не рады - яго лавілі з сабачым патрулём і вялікай колькасцю праваахоўнікаў, і потым вярнулі ў РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках