29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кацярыну Андрэеву этапавалі ў Гомель

Кацярыну Андрэеву этапавалі ў Гомель
КАЦЯРЫНА АНДРЭЕВА

Палітзняволеная журналістка знаходзіцца ў ВК №4.

Палітзняволеную журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) этапавалі з СІЗА №3 у папраўчую калонію на вуліцы Антошкіна ў Гомелі. Пра гэта паведаміў яе муж Ігар Ільяш.

У гэтай калоніі Кацярына ўжо знаходзілася з траўня 2021 года да лютага 2022-га, калі КДБ распачаў супраць яе новую крымінальную справу.

Цяпер лісты, паштоўкі і тэлеграмы можна дасылаць на адрас: Папраўчая калонія №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна 3. Кацярына Андрэеўна Бахвалава.

«Як будзе цяпер даходзіць карэспандэнцыя - пытанне адкрытае. Пакуль Каця знаходзілася ў СІЗА, да яе прапускалі лісты выключна ад сваякоў. Але і ў такіх умовах атрымлівалася часам перадаваць ёй словы падтрымкі і салідарнасці ад сяброў, калег і проста неабыякавых людзей», - піша Ігар Ільяш.

Ён таксама адзначыў, што Кацярына «прасіла ўсім перадаць, што шчыра ўдзячная кожнаму, хто не забываецца на палітвязняў. Дзякуючы гэтаму, яна адчувае, што ўсё сапраўды было не дарма».

«Каця сказала, што ўсіх моцна абдымае і дасылае праменьчык усмешкі са зняволення», - паведаміў муж палітзняволенай.

Журналістку затрымалі 15 лістапада 2020 года падчас стрыму з плошчы Перамен. Разам з журналісткай Дар'яй Чульцовай яе прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Сёлета Кацярыне выставілі новае абвінавачанне - у «здрада дзяржаве». 13 ліпеня Гомельскі абласны суд прызначыў ёй 8 гадоў і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму паводле сфабрыкаванага абвінавачання.

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. На падставе якіх падзей узнікла гэтая справа, дагэтуль невядома. У судзе заявілі, што Кацярыну прызналі віннай «у выдачы дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках