24 красавiка 2024, Серада, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даручыў праверыць усіх вайсковаабавязаных

57
Лукашэнка даручыў праверыць усіх вайсковаабавязаных

Праверкі пачнуцца «пасля заканчэння ўборачнай кампаніі».

Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне «зробяць урокі» з мабілізацыі ў Расеі на вайну супраць Украіны і дадаў, што «пасля заканчэння жніва акуратна трэба заклікаць людзей і ўдакладніць усё ў вайсковых камісарыятах». Яго цытуе агенцтва БелТА, якое абслуговае рэжым.

Ён запэўніў, што «нам няма неабходнасці абвяшчаць мабілізацыю», але «як толькі ў Расеі абвясцілі мабілізацыю, мы бачым, якія там недахопы».

Хаўруснік расейскіх акупантаў сказаў: «Гэта для нас урок: трэба ў кожным раёне без усялякага гвалту, без шуму - тое, што я вам і даручаў... Скончыцца ўборачная кампанія, акуратна трэба заклікаць у раёне людзей, паглядзець іх наяўнасць і ўдакладніць усе нашы матэрыялы, спісы і дакументы ў вайсковых камісарыятах».

Лукашэнка дадаў, што калі ў Расеі правялі мабілізацыю, «многія з іх забыліся, што такое зброя».

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках