29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «ДНР» і «ЛНР» паніка

30
У «ДНР» і «ЛНР» паніка

УСУ ідуць вызваляць Луганскую і Данецкую вобласць.

Вайсковы экспэрт Іван Ступак мяркуе, што Узброеныя сілы Украіны будуць прадаўжаць вызваляць уласныя тэрыторыі ад расейскіх акупантаў.

Такое меркаванне ён выказаў у эфіры тэлеканала «Эспрэса».

«Цяпер Харкаўская аперацыя скончылася. УСУ цалкам вызвалілі тэрыторыю Харкаўскай вобласці. Цяпер нашы войскі рухаюцца ў Луганскую вобласць. І цяпер толькі ўявіць можна, якая зараз паніка ў псэўдарэспубліках. Яны там думаюць, што пасля таго, як Пуцін абвясціў аб іх далучэнні да РФ, ім нічога не пагражае. Аднак украінцы працягнулі і будуць працягваць вызваляць уласныя тэрыторыі ад расейскіх акупантаў», - растлумачыў Ступак.

Экспэрт адзначыў, што ядзерны шантаж Расеі не спыніць наступ украінскага войска.

«Яны былі ўпэўненыя, што ўкраінскае войска спыніцца. Думалі, што ўкраінцаў прымусяць спыніцца, інакш існуе пагроза ядзернай вайны. Ніхто не спыняецца. Наша войска працягвае рух», - дадаў ён.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках