28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаў сыходзіць пад ваду

3
Барысаў сыходзіць пад ваду

У горадзе з'явіліся незапланаваныя азёры.

3 кастрычніка ліўневая каналізацыя Барысава зноў не справілася з нагрузкай і ў горадзе з'явіліся незапланаваныя азёры. Відавочцы апублікавалі фота і відэа ў Сеціве, піша ex-press.by.

Адзін з самых пацярпелых раёнаў горада - Мідас, вуліца Трусава.

Затапіла і іншыя вуліцы - 50 гадоў БССР, Ватуціна. «Сёння на нядаўна зробленым скрыжаванні Арджанікідзэ - Гагарына проста мора было. І здаецца, я ведаю, што закрыюць наступным на пераробку», - піша барысавец.

Нагадаем, яшчэ мінулай восенню вядучы інжынер у тэхнічным наглядзе Управы капітальнага будаўніцтва Барысаўскага раёна Яўген Жамэтра патлумачыў, што нядаўна адрамантаваныя вуліцы Ватуціна і Горкага ў Барысаве перастане затапляць падчас дажджоў, калі скончыцца рэканструкцыя вул. Гагарына на адцінку ад Арджанікідзэ да Толсцікава.

З ягоных слоў, каля новага аўтамабільнага моста праз Бярэзіну пабудаваныя ачышчальныя збудаванні - для адводу вод з вуліц горада. Новы ліўневы калектар пракладваюць з ухілам. Ён збірае ваду з вул. Гагарына, 50 год БССР, Ватуціна, часткі вул. Горкага, Арджанікідзэ, Р. Люксембург і Толсцікава.

Летась былі пабудаваныя часткі калектара ад скрыжавання вул. Гагарына з вул. 50 год БССР да скрыжавання вул. Гагарына з вул. Арджанікідзэ, а таксама ад скрыжавання галоўнай магістралі з вул. Толсцікава да моста. Аднак на адрэзку ад Арджанікідзэ да Толсцікава калектар яшчэ быў не гатовы. Таму падчас дажджоў вада пападае ў трубы калектара і паднімаецца наверх, бо сцякаць ёй няма куды.

Пытанне, калі скончаць рэканструкцыю вул. Гагарына, па-ранейшаму застаецца адкрытым.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках