29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік СБУ даў прагноз наконт баёў на поўдні Украіны і растлумачыў задуму акупантаў

7
Палкоўнік СБУ даў прагноз наконт баёў на поўдні Украіны і растлумачыў задуму акупантаў

Чаму войска РФ так трымаецца за правабярэжны плацдарм у Херсонскай вобласці.

Расейскія акупанты не адмаўляюцца ад захопу ўсяго поўдня Украіны. Яны спадзяюцца на памяншэнне інтэнсіўнасці баявых дзеянняў узімку, каб назапасіць сілы для новага наступу.

Пра гэта распавёў сакратар парламенцкага камітэта ў пытаннях нацбяспекі, абароны і выведкі палкоўнік СБУ Раман Кастэнка на Youtube-канале ТСН.

На пытанне, ці могуць баявыя дзеянні на поўдні заціхнуць у зімовы перыяд, Кастэнка адказаў:

«Я думаю, яны аціхнуць крыху ў параўнанні з летам — з актыўнай фазай, якая ў нас была ў пачатку лета, на канец вясны, калі ўсё было вельмі сур'ёзна і вораг меў перавагу. Цяпер на многіх кірунках мы маем ініцыятыву ў артылерыйскім агні і ўвогуле праводзім актыўныя дзеянні».

У той жа час палкоўнік СБУ адзначыў, што «замаруджванне баявых дзеянняў не на нашу карысць».

«Мы не павінны гэтага дапускаць. Праціўнік толькі і чакае, каб прытрымаць баявыя дзеянні, каб можна было іх неяк замарозіць для падрыхтоўкі асабовага складу, падрыхтоўкі абароны і падрыхтоўкі да наступлення. Я ўпэўнены, што ён не адмовіцца ад далейшага захопу поўдня, і гэта толькі пытанне часу, калі ён зможа падрыхтаваць рэзервы, таму ён так трымаецца за правабярэжны плацдарм», - растлумачыў ён.

Са слоў Кастэнкі, задача УСУ - знішчыць ворага, «як мінімум стаць у абарону за Дняпром, вызваліць частку войскаў і накіраваць іх на вызваленне левабярэжнай Украіны».

Як паведамлялася, Узброеныя сілы Украіны развіваюць контрнаступ у Херсонскай вобласці. Пад ударамі УСУ расЕйскае войска пакінула дзясяткі населеных пунктаў.

Палкоўнік СБУ Раман Кастэнка распавёў, што акупанты ў Херсонскай вобласці нясуць вялікія страты, але ім забараняюць адыходзіць, бо гэта нанясе ўдар па аўтарытэце прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках