19 красавiка 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы адступаюць, кідаючы тэхніку: сталі вядомыя падрабязнасці баёў каля Лімана

4
Расейцы адступаюць, кідаючы тэхніку: сталі вядомыя падрабязнасці баёў каля Лімана

Акупанты адышлі ў накірунку Крэменнай.

Сяло Зарэчнае каля Лімана Данецкай вобласці вызваліў з баямі батальён «Данбас». Акупанты адышлі ў накірунку Крэменнай, кінуўшы тэхніку і боепрыпасы.

Падрабязнасці вызвалення Зарэчнага расказаў капітан Нацгвардыі Украіны Юрый Вусаты.

- За сяло Зарэчнае былі жорсткія баі, бо вораг добра абкапаўся тут і трымаў абарону. Мы яго вызвалялі два дні цалкам з баямі. Наш батальён спецыяльнага прызначэння «Данбас» выканаў гэтую задачу і закрылі «кацёл» вакол Лімана, - паведаміў нацгвардзеец.

На пытанне, ці сапраўды вайскоўцы РФ спрабавалі пазбягаць актыўных наўпроставых баёў з УСУ, ён адказаў:

- Так, але ў першы дзень яны вельмі жорстка абараняліся. Уначы яны часткова адступілі, часткова яшчэ засталіся на краі вёскі, але потым адышлі. Яны не зусім палаюць такім жаданнем сустрэцца твар у твар з нашымі ваярамі.

Вусаты адзначыў, што акупанты «адступаюць, кідаючы вельмі шмат тэхнікі, боепрыпасаў, амуніцыі і ўсяго іншага».

- Нічога з сабой не забіраюць. Адступілі яны ў бок Крэменнай, затым быў абстрэл і да сённяшняга дня сяло Зарэчнае таксама абстрэльваецца з боку Крэменнай, - сказаў ён.

Са слоў капітана Нацгвардыі, калі акупанты выходзілі з вёскі, «ахвяраў было не скажу, што вельмі шмат, але былі». У батальёне «Данбас», на жаль, таксама былі страты - загінуў камандзір узвода капітан Зміцер Ткачук і жаўнер Андрэй Грынюк.

На пытанне, што гавораць аб акупацыі жыхары вызваленага сяла, Вусаты адказаў:

- Што ўразіла ў Зарэчным у гутарцы з мясцовымі, што не было такога зверства. Мы прайшлі ўсю Харкаўскую аперацыю, вызвалялі Волахаў Яр, Балаклею, дзе расейцы паводзілі сябе вельмі жорстка ў дачыненні да насельніцтва. Але тут у Зарэчным размаўляў з людзьмі - тут і бураты былі, і не бураты, не было зверства такога.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках