20 красавiка 2024, Субота, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няўзораў: Гэтыя «мобікі» занадта хутка скончацца

9
Няўзораў: Гэтыя «мобікі» занадта хутка скончацца
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Публіцыст выказаўся пра адну з апошніх пастаноў Пуціна.

Публіцыст Аляксандр Няўзораў пракаментаваў «частковую мабілізацыю» ў РФ.

- Усё ў парадку з мабілізацыяй. Яна выявілася вар'яцкай, бессэнсоўнай і разбуральнай, — ва ўласцівай саркастычнай манеры адзначыў Аляксандр Няўзораў на сваім канале. - З мабілізацыяй усё вельмі добра і нават крыху лепш, чым чакалася: па ўсёй краіне пекла, істэрыка і паніка.

Сотні тысяч бежанцаў б'юцца праз межы Расеі, аббіваюць парогі Грузіі і Казахстана, просяць у Манголіі палітычны прытулак, страляюць у вайсковых камісараў і масава падпальваюць камісарыяты. Гэта значыць, усё ў парадку.

Акрамя натоўпаў алкаголікаў, якія пакуль не вельмі добра разумеюць, куды і навошта іх вязуць, удалося мабілізаваць сапраўдных шызафрэнікаў і аўтыстаў. Іх сапраўды заклікаюць і ў генералы, і ў стралкі. І дыягназ патрыётам не перашкода.

Ніякай падрыхтоўкі, як правіла, для «мабілізанчыкаў» няма. Ды яна і бессэнсоўная. Усякая падрыхтоўка - гэта бутафорыя. Рамяству вайны трэба вучыць, прынамсі, некалькі гадоў.

Калі адзінае ўменне, якое патрэбнае «мабілізанту», гэта ўменне не займаць у брацкай магіле занадта шмат месца, тады так, іх можна ўважаць за падрыхтаваных.

Няўзораў выказвае і сваю версію наконт прычын абвяшчэння мабілізацыі.

- Яна была неабходная, бо цяпер у Пуціна няма нават тых сілаў, якія б дазволілі вайне пабуксаваць яшчэ паўгодзіка, каб лінія фронту пульсавала, рухаючыся туды-сюды.

Мабілізацыя і ладзілася ў надзеі на тое, што пакуль будуць гінуць мабілізаваныя, мінуе час, краіна прызвычаіцца да думак аб непазбежнасці паразы.

Але сваю ролю мабілізацыя не адыграе. Спадзяванняў на тое, што «мабілізанты» будуць паміраць доўга, няма нават у Крамля. Гэтыя «мобікі» занадта хутка скончацца.

Віной таму, па-першае, жудасныя манеры Залужнага. Ён абсалютна пазбаўлены далікатнасці. Украінцы зусім не маюць намеру расцягваць задавальненне вайны, яны ўсіх заб'юць вельмі хутка.

Шкадаваць «мабілізантаў» няма чаго. Кожны з іх мог зрабіць свой выбар і не ісці на злачынную вайну. Але гэты выбар патрабаваў мужнасці, у адрозненне ад авечай пакоры камісару і рэжыму. Выбар гэты патрабаваў адвагі і розуму, - падкрэсліў публіцыст.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках