25 красавiка 2024, Чацвер, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - гэта не Беларусь

25
Лукашэнка - гэта не Беларусь
фото: LIFE

Трохпрацэнтны зноў вызначыўся адыёзнымі заявамі.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў ліст чытача:

- Трохпрацэнтны прадаўжае рабіць адыёзныя заявы, маўляў, беларусы ўвесь гэты час ужо бяруць удзел у вайне супраць Украіны, а на заходніх межах NATO ва ўсю «рыхтуецца да нападу» на Беларусь. Вось толькі ў яго кішка тонкая: нават пры абвяшчэнні мабілізацыі, беларусы не пойдуць ваяваць супраць украінцаў. Мы не расейцы. Кожны трэці беларус хаця б 1 раз ездзіў на закупы ў Польшчу, Літву. Мы падарожнічалі, бачылі, як жывуць людзі, ведаем, хто наш сябар, а хто - вораг.

Лукашэнка - гэта не Беларусь. У яго галаве суцэльны калгас з рабскім, рашысцкім мысленнем. Яшчэ і дзікі страх перад ягоным ментарам Пуціным.

Аднак нават ён разумее, што далей недарэчных заяў і запалохванняў мабілізацыяй ён пайсці не можа. Колькі б ён не здзекаваўся з нашага народа, колькі б людзей не рэпрэсаваў, ён не зможа зламаць волю беларусаў: яна заўсёды будзе належаць нам. Калі надыдзе гадзіна, мы яму гэта прадэманструем.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках