25 красавiка 2024, Чацвер, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуціну ўжо пачалі шукаць замену»

14
«Пуціну ўжо пачалі шукаць замену»
Фота: Getty Images

Эксперт назваў галоўных кандыдатаў.

Цяпер у Расеі на замену кіраўніку Крамля Уладзіміру Пуціну шукаюць ціхага і паслухмянага кандыдата, паколькі Украіна ў жорсткай форме адмовілася ад перамоваў з дыктатарам.

Такое меркаванне ў эфіры «Апостраф TV» выказаў ваенны эксперт Валянцін Бадрак.

На ягоную думку, наўрад ці разглядаюць сакратара Рады бяспекі РФ Мікалая Патрушава, вядомага радыкальнымі антызаходнімі і антыўкраінскімі поглядамі. Намеснік жа старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў цалкам падышоў бы пад шаблон паслухмянага хлопчыка, мяркуе эксперт. Той рабіў бы ўсё, што яму загадаюць, але кіраўнік палітычнай партыі «Адзіная Расея» запляміў сябе блазенскімі заявамі аб выкарыстанні ядзернай зброі, ракетаў і г.д.

Валянцін Бадрак патлумачыў, што спадзяецца на замену Пуціну, бо ад ягонага пераемніка, гэта значыць фактычна пасярэдніка, будзе залежаць, наколькі ўдала могуць быць праведзеныя перамовы з Украінай.

На думку эксперта, на гэтую ролю можа падысці, скажам, губернатар Тульскай вобласці Аляксей Дзюмін, які трапляе пад шаблон, мае адпаведныя якасці, умее гаварыць, у адрозненне ад кіраўніка Расгвардыі Віктара Золатава, і ўмее думаць, у адрозненне ад таго ж Мядзведзева. «Шмат яшчэ імёнаў называюць, нават сына Патрушава Дзмітрыя. Але мне падаецца, што гэта будзе зусім невядомы, абсалютна нейтральны, падобны да шэры сілуэт Пуціна ў канцы 90-х гадоў», – расказаў сваё бачанне Валянцін Бадрак. Паводле ягоных словаў, Расеі патрэбны пасрэднік, які зменіць сітуацыю.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках