19 красавiка 2024, Пятніца, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ грамяць войскі РФ пад Сватавам і Херсонам: Новыя мапы баёў

1
УСУ грамяць войскі РФ пад Сватавам і Херсонам: Новыя мапы баёў

Украінцы вызваляюць новыя населеныя пункты.

На поўдні Украіны падраздзяленні УСУ прадаўжаюць актыўны наступ і вызваляюць населеныя пункты на поўначы Херсонскай вобласці. У той самы час украінскія абаронцы спрабуюць прасунуцца наперад паблізу Сватава.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на звесткі Інстытута вывучэння вайны (ISW) і мапу баявых дзеянняў Deepstatemap.

Лінія Аскол – Крамянная

УСУ ва ўсходняй частцы Харкаўскай вобласці прадаўжаюць атакі. Украінскія войскі зайшлі ў Багуслаўку і Бароўскую Андрэеўку за 30 км на захад ад Сватава і паблізу мяжы паміж Харкаўскай і Луганскай абласцямі.

Расейскія сілы ўсё яшчэ кантралююць трасу R66 (Сватава – Крамянная). Яна з'яўляецца важнай транспартнай артэрыяй, таму акупанты спрабуюць утрымаць гэты адрэзак фронту.

Аналітыкі мяркуюць, што на абарону Сватава Расея кіне першую гвардзейскую танкавую армію і часткі 144-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі 20-й агульнавайсковай арміі, якая раней знаходзілася ў Харкаўскай вобласці.

Паводле звестак украінскай мапы, УСУ прадаўжаюць наступ не толькі ў раёне Сватава, але і паблізу Лімана, паступова рухаючыся да Крамянной Луганскай вобласці.

Данбас

Паводле словаў аналітыкаў ISW, расейскія акупанты імкнуцца ўзмацніць кантроль над Данецкім аэрапортам. Таму расейскае войска вядзе баявыя дзеянні ў раёне Аўдзееўкі, каля Першамайскага і Невельскага.

У той самы час у Бахмут перакінулі падраздзяленні баевікоў ПВК «Вагнера», каб прарваць абарону УСУ. Паколькі ў гэтым раёне расейцы цягам некалькіх месяцаў не мелі поспехаў.

Паводле інфармацыі ISW, акупанты апасаюцца, што ў найбліжэйшыя дні ўкраінскія сілы могуць пачаць контратаку на ўсходняй лініі фронту Данецкай вобласці і заходняй лініі Запарожскай вобласці.

Херсонская вобласць

За мінулы дзень УСУ дасягнулі значных поспехаў на поўначы Херсонскай вобласці. Украінскія абаронцы вызвалілі шэраг населеных пунктаў і занялі не менш за палову Дудчанаў. Гэты населены пункт на паўночным усходзе Херсонскай вобласці важны, таму што ляжыць уздоўж трасы Т0403. Яна праходзіць уздоўж заходняга берагу ракі Дняпро ў раёне Берыслава – Новай Кахоўкі.

Аналітыкі сцвярджаюць, што УСУ змогуць замацавацца на левым беразе ракі Інгулец і на правым беразе Кахоўскага вадасховішча. Гэта фактычна дазволіць адціснуць расейскія войскі і прымусіць іх бегчы на поўдзень у кірунку Херсона і Новай Кахоўкі.

Украінская мапа баявых дзеянняў пацвярджае, што УСУ прасоўваюцца да населенага пункта Дудчаны, але паблізу яго яшчэ ідуць баі. Афіцыйна пра вызваленне сяла пакуль не паведамлялася.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках