18 красавiка 2024, Чацвер, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зацвердзілі парадак працы ВНУ

4
У Беларусі зацвердзілі парадак працы ВНУ

Лукашысты вызначылі, якія «функцыі і задачы» ёсць у ВНУ акрамя навучальных.

У Беларусі Міністэрства адукацыі зацвердзіла парадак працы ВНУ. Палажэнне, якое рэгламентуе дзейнасць беларускіх установаў вышэйшай адукацыі, апублікавалі на Нацыянальным прававым партале.

Так, згодна з пастановай Мінадукацыі (№311 ад 16 верасня 2022-га) у Беларусі вызначаныя функцыі, задачы, абавязкі і правы ВНУ.

Напрыклад, сярод задачаў вышэйшых навучальных установаў, акрамя падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і арганізацыі навуковай дзейнасці называюць: развіццё асобы студэнтаў, іх «грамадзянскае, патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне», стварэнне бяспечных умоваў для вучобы, а таксама арганізацыю ідэалагічнай працы і рэалізацыю дзяржаўнай «моладзевай палітыкі».

У функцыях беларускіх ВНУ пазначаныя:

– размеркаванне выпускнікоў;

– працаўладкаванне ў лік броні;

– арганізацыя і правядзенне алімпіядаў, турніраў, конкурсаў і г.д.;

– сацабарона навучэнцаў;

– арганізацыя і ажыццяўленне маркетынгавых даследаванняў;

– маніторынг рынку адукацыйных паслуг і іншыя.

Акрамя таго, у пастанове Мінадукацыі вызначаюцца пытанні дзейнасці органаў самакіравання ў ВНУ. Палажэнне распаўсюджваецца на ўсе вышэйшыя ўстановы адукацыі ў Беларусі, гэта значыць любой формы ўласнасці і падпарадкаванасці.

Дакумент пачынае дзеянне адразу пасля апублікавання.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках