20 красавiка 2024, Субота, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы назвалі звычкі, здольныя падоўжыць жыццё

3
Навукоўцы назвалі звычкі, здольныя падоўжыць жыццё

У даследаванні ўдзельнічалі 123219 медыкаў.

Практычна немагчыма знайсці чалавека, які не хацеў бы жыць даволі доўга. Пры гэтым здаецца проста нерэальна ў сучасным свеце пражыць шмат гадоў і захаваць сваё здароўе. На арганізм адмоўна ўплываюць стрэсы, дрэнная экалогія і велізарная колькасць шкодных звычак. Амерыканскія навукоўцы ўпэўненыя ў тым, што можна без праблемаў пражыць да 100 гадоў, але трэба змяніць свой стыль жыцця і прывіць некаторыя карысныя звычкі, піша planetanovosti.com.

У навуковым часопісе Circulation былі апублікаваныя вынікі праведзенага аналізу двух розных даследаванняў. У іх удзельнічалі 123 219 медыкаў, якія цягам 30 гадоў рэгулярна праходзілі поўны медагляд. Цягам гэтага часу памерла 42 167 чалавек. Навукоўцы прааналізавалі іх звычкі і звязалі з даўжынёю жыцця.

Доўгажыхары былі сярод мужчынаў і жанчынаў. Усе яны прытрымліваліся здаровага ладу жыцця – не палілі, сачылі за рацыёнам, не мелі лішняй вагі, штодня займаліся спортам. Звярнуць увагу варта на тое, што ў сярэднім мужчыны за дзень выпівалі 30 грамаў этылавага спірту, а жанчыны 15 грамаў. Усе тыя, хто прытрымліваўся падобных прынцыпаў, жылі ў сярэднім 87 (мужчыны) і 93 гады (жанчыны).

За кошт праведзенага даследавання навукоўцы змаглі ўстанавіць пяць правільных звычак, якія могуць станоўча паўплываць на здароўе і прадоўжыць жыццё чалавека.

Правільнае і збалансаванае харчаванне.

Рэгулярныя заняткі спортам.

Не паліць.

Сачыць за вагой.

Ужываць алкаголь у памяркоўнай колькасці.

Калі чалавек будзе выконваць такі стыль жыцця, то такім чынам зможа значна зменшыць рызыку развіцця сэрцава-судзіннавых захворванняў, раку і дыябету другога тыпу. Акрамя таго, атрымаецца падоўжыць жыццё прыкладна на 12–14 гадоў, а ў пажылым узросце чалавек будзе выдатна сябе адчуваць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках