25 красавiка 2024, Чацвер, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкрытая дарога на Херсон: Украінскія войскі выбілі акупантаў са Снегіроўкі

9
Адкрытая дарога на Херсон: Украінскія войскі выбілі акупантаў са Снегіроўкі

УСУ апынуліся на прамой трасе да сталіцы вобласці.

Украінскія абаронцы прадаўжаюць весці баі на Паўднёвабугскім кірунку. Толькі за ўчорашні дзень было вызвалена 8 населеных пунктаў на Берыслаўшчыне. А сёння з'явілася інфармацыя і пра ўцёкі расейскага войска з Мікалаеўскай вобласці.

5 кастрычніка Telegram-канал «Аператыўны УСУ» выклаў у сеціва скрын з расейскага пабліку.

У ім паведамляецца, што яшчэ 4 кастрычніка расейскае войска сышло са Снегіроўкі (Баштанскі раён, Мікалаеўская вобласць). Пры гэтым яны таксама паведамілі, што ў населены пункт увайшлі ўкраінскія войскі. Самае цікавае, што з гэтага населенага пункта вядзе наўпростая траса на акупаваны Херсон.

Таксама ў сеціве з'явіліся і кадры аднаго з баёў УСУ на Паўднёвабугскім кірунку. У АК «Поўдзень» заявілі, што ўсяго за два дні ўкраінскія абаронцы на поўначы Херсонскай вобласці здолелі прасунуцца ўглыб рэгіёну на 10–20 км. Пры гэтым украінская артылерыя не забываецца наносіць удары па лагістыцы ворага. Толькі ўчора быў чарговы «прылёт» на Антонаўскі мост. У выпадку панічных уцёкаў праз Днепр у ворага можа ўтварыцца ў раёне ракі самы сапраўдны затор. Акрамя таго, 4 кастрычніка на Херсоншчыне ўкраінскія абаронцы збілі адразу два варожыя гелікоптары.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках