19 красавiка 2024, Пятніца, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкага хрушча

8
У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкага хрушча

Ён самы буйны з еўрапейскіх відаў.

Усім з дзяцінства добра знаёмы хрушч. У Беларусі часта сустракаюцца два яго віды — заходні і ўсходні майскі хрушч. Пра гэта расказалі ў нацыянальным парку.

Але ў Белавежскай пушчы знайшлі іх найбліжэйшага сваяка, які значна прыгажэйшы і буйнейшы — самы буйны з еўрапейскіх відаў хрушчоў (Melolonthinae) — хрушч мармуровы (Polyphylla fullо).

Спецыялісты адзначылі, што гэты жук сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы, Еўропе і Блізкім Усходзе. Рэдкі на большай частцы свайго цэнтральнага і паўночнага арэала, становячыся лакальна звычайным ці шматлікім толькі на поўдні, хоць вялікія папуляцыі часам сустракаюцца на паўночных прыбярэжных выдмах.

- Відавочна, што апошнім часам ён перажыў агульнае зніжэнне колькасці, таму ў некаторых краінах знаходзіцца пад абаронай - напрыклад у шэрагу рэгіёнаў Расеі, - дадалі ў нацпарку. - Яго паўночная мяжа - поўдзень Швэцыі, усходняя - Каўказ і ўсход Ірана. У Белавежскай пушчы гэтыя жукі адзначаліся толькі на польскай тэрыторыі, трапляліся і побач у Гарадзенскай і Берасцейскіх абласцях.

А ў Белавежскай пушчы ён адзначаны ўпершыню, паколькі даволі малаколькасны і ў рукі навукоўцаў трапляе тут рэдка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках