23 красавiка 2024, aўторак, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргавікам з Менска прапанавалі пабудаваць дамы ў Нясвіжы за 100 кіламетраў ад сталіцы

13
Чаргавікам з Менска прапанавалі пабудаваць дамы ў Нясвіжы за 100 кіламетраў ад сталіцы

Сталічным чаргавікам ужо не першы раз прапануюць пабудаваць жыллё далёка ад Мінска.

Нядаўна быў варыянт з кватэрамі ў Глыбокім, зараз клічуць будавацца ў Нясвіжы. Там выдзелілі 15 надзелаў пад індывідуальную забудову, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама. Паказваем, як выглядае першы дом і колькі за яго просяць.

15 надзелаў для менчукоў выдзелілі ў мікрараёне «Паўднёвы» ў Нясвіжы. Ад гэтага мястэчка ў Менскай вобласці ад МКАД 115 кіламетраў. На першым этапе плануюць пабудаваць 5 дамоў, гатоўнасць аднаго з іх на гэты момант - 80%.

Гэта аднапавярховы дом на адну кватэру з трыма пакоямі, кухняй, санвузлом, вітальняй, калідорам і кацельняй. Агульная плошча дома - 92, 2 кв. м, жылая - 63,54. Здаецца такая кватэра без унутранага аздаблення. Генеральны выканаўца - ТАА «А3 Груп».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках