28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бітва за Херсон: названая дата, калі УСУ пачнуць вызваленне горада

22
Бітва за Херсон: названая дата, калі УСУ пачнуць вызваленне горада
Фота: AP

Вызначальная бітва набліжаецца.

Украіну чакае вызначальная бітва за вяртанне тэрыторый на Поўдні краіны, уключаючы Херсон. Як паведамляе Financial Times са спасылкай на свае крыніцы сярод чыноўнікаў і заканадаўцаў ЗША, ключавая бітва павінна адбыцца да зімы, якая ўскладніць умовы для наступу украінскага войска.

Поспех у контрнаступе адразу на двух франтах, дасягнуты ў апошнія дні, можа быць выкарыстаны як дадатковы імпульс, каб адціснуць расейскія сілы са стратэгічных раёнаў Поўдня.

«Калі ўзяць пад кантроль Херсон, можна перашкодзіць расейскаму войску дайсці да Адэсы, куды, я думаю, расейцы сапраўды імкнуцца», - адзначыў высокапастаўлены прадстаўнік войска ЗША.

Вайскоўцы і аналітыкі, апытаныя Financial Time, чакаюць, што УСУ могуць вызваліць Херсон пасля сярэдзіны лістапада. Цяпер УСУ прасоўваюцца да горада з паўночнага ўсходу і поўначы, паведаміла адна крыніца ў Мінабароны ЗША.

«Ім трэба нешта рабіць з Херсонам і найбліжэйшым часам», - заўважыў неназваны заходні дыпламат. Ён дадаў, як вайсковыя поспехі ўзнімаюць маральны дух украінцаў і сведчаць аб тым, што пастаўленае Захадам узбраенне выкарыстоўваецца найлепшым чынам.

Іншыя суразмоўцы выдання адзначаюць, што ўкраінскім сілам неабходна адваяваць Поўдзень да зімы - да таго, як мясцовасць стане цяжкапраходнай. У зімовых умовах манеўраванне будзе абцяжаранае для абодвух бакоў, аднак дасць перавагу тым, хто абараняецца, бо ім не трэба здзяйсняць лішніх манеўраў.

Выданне адзначае, што наступ ускладнены і ўмацаваннем Масквой сваіх пазіцый на Поўдні, адзначыў прадстаўнік NATO. Паводле ягоных слоў, украінцам спатрэбяцца большыя сілы, каб прабіць гэтую абарону. Аднак, як нагадаў прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША, у расейцаў узніклі цяжкасці з забеспячэннем лініі фронту і дастаўкай неабходных грузаў, чым можа скарыстацца Кіеў.

Адваяваць тэрыторыі на Поўдні, як сяркуюць суразмоўцы FT, неабходна для ўмацавання пазіцыі Украіны ў перамовах, калі яны пачнуцца. Як мяркуе чалец Палаты прадстаўнікоў Брэд Шэрман, урэгуляванне канфлікту ва Украіне магчымае праз шэсць-восем месяцаў, а да гэтага Украіне трэба вярнуць сабе больш тэрыторый.

Журналісты нагадваюць, што ў выніку паспяховага контрнаступу на Усходзе Украіна адваявала большую частку тэрыторый Харкаўскай вобласці, акупаваных Расеяй з пачатку вайны, у тым ліку УСУ акружылі і занялі стратэгічна важны Ліман.

У Херсонскай вобласці УСУ таксама здзейснілі магутны рывок, значна зрушыўшы лінію фронту на Поўдзень.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках