20 красавiка 2024, Субота, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Севастопалі прагрымелі выбухі ў раёне авіябазы РФ, ідзе чорны дым

8
У Севастопалі прагрымелі выбухі ў раёне авіябазы РФ, ідзе чорны дым

Мясцовыя жыхары паведамляюць пра пажар у горадзе.

У часова акупаваным Расіяй Севастопалі 5 кастрычніка прагрымелі выбухі і ўзнікла ўзгаранне. Чорны густы дым мясцовыя жыхары бачаць у паўночным баку горада.

Аб гэтым піша Telegram-канал «Крымскі вецер». Аўтары канала мяркуюць, што чарговы «хлопОК» зноў наведаў захоплены акупантамі аэрадром Бельбек.

«Зноў нешта гарыць з чорным дымам на паўночным баку Севастопаля. Зноў аэрадром Бельбэк? Удакладняем», - сказана ў паведамленні.

«Крымскі вецер» таксама апублікаваў фота, на якім бачны дым над Севастопалем. Як мяркуецца, яно зроблена 5 кастрычніка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках