20 красавiка 2024, Субота, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец разлічыўся за буякі з жыхаром Берасця падробленымі далярамі

5
Расеец разлічыўся за буякі з жыхаром Берасця падробленымі далярамі

Распачатая крымінальная справа.

Жыхар Берасця 43-х гадоў прынёс у адзін з банкаў горада да абмену дзве грашовыя купюры вартасцю 100 даляраў ЗША, паведамляе УУС Берасцейскага аблвыканкама.

У супрацоўнікаў банка ўзніклі падазрэнні ў сапраўднасці, як высветлілася небеспадстаўна: купюры былі падробленымі.

Мужчына растлумачыў міліцыі, што займаецца вырошчваннем буякоўў Маларыце. Ён здаў ягады расейцу, які разлічыўся за іх замежнай валютай.

Калі «прадаўцу» спатрэбіліся грошы ў нацыянальнай валюце, ён узяў даляры і пайшоў у абменнік, каб іх размяняць. Аднак грошы былі фальшывымі. Паводле гэтага факту ў дачыненні да неўсталяванай асобы распачалі крымінальную справу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках