19 красавiка 2024, Пятніца, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары ЕЗ узгаднілі дэталі восьмага пакета санкцый супраць Расеі

Амбасадары ЕЗ узгаднілі дэталі восьмага пакета санкцый супраць Расеі

Канчатковы варыянт будзе гатовы да заўтрашняй раніцы.

Амбасадары краін Еўрапейскага Звязу ўзгаднілі дэталі восьмага пакета санкцый супраць Расеі за ўварванне ва Украіну. Канчатковы варыянт будзе гатовы да заўтрашняй раніцы.

Пра гэта паведамляе ў Twitter карэспандэнт «Радыё Свабода» у Брусэлі Рыкард Ёзвяк.

«Амбасадары ЕЗ ухвалілі ўсе дэталі пакета санкцый супраць Расеі і запусцілі так званую пісьмовую працэдуру, якая закончыцца заўтра а 10.00», - напісаў ён, адзначыўшы, што публікацыя ў афіцыйным часопісе ЕЗ чакаецца заўтра.

Нагадаем, краіны Еўразвязу з мінулага тыдня абмяркоўваюць восьмы пакет санкцый супраць Расеі. Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у знешняй палітыцы Жазэп Барэль заявіў, што санкцыі будуць узгодненыя 5 кастрычніка.

Раней паведамлялася, што краіны Еўрапейскага Звязу на 90% узгаднілі восьмы пакет санкцый супраць Расеі, які будзе ўключаць граніцу коштаў нафты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках