24 красавiка 2024, Серада, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілану Маску патрэбен украінскі літый?

28
Ілану Маску патрэбен украінскі літый?
ІЛАН МАСК

У «мірным плане» бізнэсоўца заўважылі асабісты матыў.

3 кастрычніка вядомы амерыканскі бізнэсовец Ілан Маск прапанаваў украінцам свой «мірны план», заснаваны на ілжывых і прарасейскіх сцвярджэннях. Яго скандальныя заявы могуць тлумачыцца жаданнем атрымаць украінскі літый.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле ««Апострофа».

Эканаміст Аляксей Кушч нагадаў, што ў 2019 годзе ў Балівіі адбыўся пераварот: левы прэзідэнт Эва Маралес быў адхілены ад улады апазіцыяй і вайскоўцамі. Улада перайшла да вайскоўцаў, краіну ўзначальвае генерал Уільямс Каліман Рамэра, які ў 2013-2016 гадах працаваў балівійскім вайсковым аташэ ў Вашынгтоне. Аднак асноўнай прычынай перавароту сталі балівійскія літыевыя рэсурсы. На тэрыторыі найбуйнейшага ў свеце саланчака Уюні плошчай 10500 кв. км сканцэнтравана ад 50 да 70% сусветных разведаных запасаў літыя, а гэта больш за 100 млн т.

«Літый – гэта ключавы рэсурс зялёнага пераходу, ад якога залежыць скачок сусветнай эканомікі ад бензінавых рухавікоў да электрамабіляў, якія выкарыстоўваюць літый-іённыя акумулятары. Найбуйнейшым у свеце спажыўцом літыя з'яўляецца карпарацыя Tesla, якая мае амбіцыйныя планы: выпуск 500 000 электрамабіляў на год, але для гэтага неабходна кантраляваць увесь сусветны літый, кошт якога з 1998 года павялічыўся з 2000 да 20 000 даляраў», - кажа экспэрт.

У ліпені 2019 года Расатам стаў удзельнікам праекта будаўніцтва літыева-карбанатнага завода Уюні пад эгідай Літыева-дэпазітнай кампаніі Балівіі (YLB) і кітайскага кансорцыума TBEA Group-Baocheng. Сукупны аб'ём інвестыцый перавысіў 2 млрд даляраў. Прынамсі, у планах было будаўніцтва завода для вытворчасці акумулятараў.

Нядаўна ў Twitter узнікла спрэчка: некаторыя лацінаамерыканскія лідары абвінавацілі пэўныя вонкавыя сілы ў перавароце ў Балівіі. Да дыскусіі нечакана далучыўся Ілан Маск, які сказаў, што «мы скінем таго, каго пажадаем, калі гэта нам трэба».

Гэта можа мець дачыненне і да Украіны: справа ў тым, што на тэрыторыі Данецкай вобласці ў Вяліканавасёлкаўскім раёне ёсць прамысловыя запасы літыя (Шаўчэнкаўскае радовішча), аб'ёмам 14 млн тон з аб'ёмам стартавых інвестыцый ўсяго 120 млн даляраў. Ёсць запасы літыя і на поўдні Украіны. Яны размешчаныя менавіта ў тых рэгіёнах, дзе Маск прапануе правесці «рэферэндумы».

Акрамя таго, успомніўся і расейскі след у жыцці Маска. Многія памятаюць вельмі вядомы праект Маска пад назвай Hyperloop. У Амерыцы шэраг крытыкаў уважаюць увесь праект афёрай, закліканай затармазіць будаўніцтва высакахуткаснай чыгункі ў Каліфорніі, якая складае канкурэнцыю стратнай Tesla.

Рэалізацыяй праекта, прапанаванага Іланам Маскам, займаюцца дзве кампаніі: Hyperloop Transportation Technologies і Virgin Hyperloop One мільярдэра Рычарда Брэнсана, якая ўвайшла ў праект увосень 2017 года. У тую ж восень у раду дырэктараў кампаніі ўвайшоў расейскі алігарх Зіявудзін Магамедаў, чый венчурны фонд Caspian Venture Capital, зарэгістраваны ў афшорным штаце Дэлавер, інвеставаў у праект блізу $100 млн некалькімі ратамі.

Удзел у радзе дырэктараў Virgin Hyperloop One дазваляў згаданаму расейскаму мільярдэру каардынаваць і кантраляваць палітыку Hyperloop для рэалізацыі праекту ў іншых краінах. Супрацоўніцтва з сябрам былога намесніка кіраўніка расейскага ўрада Аркадзя Дварковіча і скандальна вядомага экс-прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева дадало ў праект Маска характэрны расейскі крымінальны складнік - махлярствы, суды, пагрозы забойствам. Маска ж супрацоўніцтва з расейцамі, здаецца, не вельмі турбавала. Дык чаму б гэта перашкаджала яму цяпер.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках