20 красавiка 2024, Субота, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«237 набояў прыляцела за 40 хвілін, нас бяруць у атачэнне»

5
«237 набояў прыляцела за 40 хвілін, нас бяруць у атачэнне»

Акупант зладзіў істэрыку праз паспяховы наступ УСУ на Херсоншчыне.

Расейскі захопнік паскардзіўся праз тэлефон жонцы і брату, што ўкраінскія вайскоўцы паспяхова наступаюць на Херсоншчыне. Ён распавёў, што аднойчы ўсяго за 40 хвілін па акупантах прыляцела 237 набояў - далей яны ўжо збіліся і не лічылі.

Абстрэл, пра які згадвае расейскі вайсковец, вёўся па размяшчэнні захопнікаў ля сяла Давыдава Броду, калі населены пункт яшчэ быў акупаваны. Перахоп адпаведных тэлефонных размоваў апублікавала прэс-служба Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны.

Украінскія выведнікі паведамляюць, што фігурантамі размоваў з'яўляюцца вайсковец расейскіх узброеных сіл Касумаў Руслан Ахметавіч, ягоная жонка і брат. Тэлефонны званок, у якім Касумаў скардзіцца на моцныя абстрэлы з боку УСУ, быў запісаны 14 верасня.

«Учора 237 набояў прыляцела за 40 хвілін, з усяго запар - ад танкаў да HIMARS. Па Давыдаву Броду. Нас спрабуюць узяць у атачэнне», - кажа расейскі захопнік.

На гэта брат акупанта адказвае яму, каб ён уцякаў адтуль. Але захопнік кажа, што ягоныя падраздзяленні нікуды не адыходзяць і стаяць на месцы. А падчас абстрэлаў усе сядзяць у скляпах «як мышы».

Жонцы акупант паскардзіўся на тое, што захопнікі адышлі на Харкаўшчыне, пакінуўшы ўсе пазіцыі. Пры гэтым украінскія вайскоўцы так гналі акупантаў, што адціснулі іх ажно за расейскую мяжу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках