1 снежня 2022, Чацвер, 18:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з пачатку года звольнілі амаль 500 тысяч чалавек

2
У Беларусі з пачатку года звольнілі амаль 500 тысяч чалавек

Узялі на працу на 70 тысяч менш.

З пачатку года арганізацыі звольнілі амаль 496 тысяч чалавек, а прынялі - на 70,5 тысячы менш, паведамляе «Зеркало» са спасылкай на афіцыйны Белстат. Тым часам дэфіцыт працаўнікоў агулам па краіне перавышае 100 тысяч чалавек.

У статыстыцы аб прынятых і звольненых не ўлічваюцца мікраарганізацыі і малыя арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці.

Канкрэтна ў жніўні арганізацыі аддалі працоўныя кніжкі 94,3 тысячы чалавек, а прынялі на працу — 80,7 тысячы.

Калі глядзець статыстыку за восем месяцаў гэтага года, то больш актыўна звальняюць, чым бяруць навічкоў, у тым ліку ў будаўніцтве (звольненых на 8,4 тысячы больш, чым прынятых), у апрацоўчай прамысловасці (разбежка на 7,9 тысячы ў бок звольненых).

Па ўсёй краіне бракуе больш за 100 тысяч работнікаў

У агульнарэспубліканскім банку вакансій тым часам на 5 кастрычніка перавышае 100 тысяч прапановаў ад наймальнікаў. З іх - 54,6 тысячы на заробак да 700 рублёў. Пры гэтым сумы, як правіла, указаныя да выплаты падаткаў, гэта значыць, на рукі выйдзе менш.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».