19 красавiка 2024, Пятніца, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі прыдумалі «пакаранне» для Пугачовай

39
У Расеі прыдумалі «пакаранне» для Пугачовай

Ананімныя «грамадзяне» пакрыўдзіліся на смелую заяву Прымадонны.

Спявачка Ала Пугачова, якая з’ехала з Расеі ў Ізраіль, можа «паплаціцца» за свае выказванні на адрас расейцаў.

Раней у Сетцы яна апублікавала допіс, дзе назвала сваіх ворагаў «рабамі» і «халопамі».

У выніку на Прымадонну падалі ў Генпракуратуру заяву нейкія грамадзяне, якія ўгледзелі ў гэтым прыкметы распальвання нянавісці.

Расейскі адвакат Ігар Скрыпка распавёў, да чаго можа прывесці гэты разбор для Алы Пугачовай.

Са слоў юрыста, максімум, што свеціць Пугачовай - пяць гадоў пазбаўлення волі. Нямала, але спецыяліст удакладніў, што гэта злачынства сярэдняй цяжкасці, і для чалавека, які ўпершыню яго ўчыніў, з добрымі характарыстыкамі, аб рэальным тэрміне наўрад ці размова будзе ісці.

«У самым дрэнным выпадку Ала Пугачова абмяжуецца штрафам ці ўмоўным тэрмінам», - пракаментаваў экспэрт выданню «КП».

Нагадаем, раней Пугачова на сваёй старонцы ў Instagram апублікавала допіс, адрасаваны тым, хто яе крытыкуе.

«Божа мой! Якое шчасце, што мяне ненавідзяць тыя людзі, якіх я заўжды цярпець не магла. Калі б я ім падабалася, гэта азначала б, што я спявала і жыла дарма. Чыннік зразумелы. Хай скрыгочуць зубамі. Былі халопамі, сталі рабамі», - звярнулася да расейцаў спявачка.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках