20 красавiка 2024, Субота, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Траянскі конь» у войску РФ

6
«Траянскі конь» у войску РФ

У Крыме стварылі рух, мэтай якога з'яўляецца зруйнаваць расейскія войскі.

Актывісты абвясцілі аб стварэнні ў шэрагах узброеных сіл РФ руху «Атэш», мэта якога - разваліць расейскае войска знутры.

Пра гэта Цензор.НЕТ паведамляе са спасылкай на «Крым SOS».

«У акупаваным Крыме прыцягваюць крымскіх татараў і праўкраінскіх расейцаў да падпольнага руху ўкраінцаў «Атэш». Яны будуць разбураць войска акупанта знутры», - гаворыцца ў паведамленні.

У тэлеграм-канале руху «Атэш» апублікаваны відэазварот яго актывіста.

«Мы - падпольны рух «Атэш», у якім знаходзяцца крымскія татары, украінцы і расейцы. Мы мабілізаваліся ў расейскае войска, каб руйнаваць яго знутры. Мы будзем зліваць пазіцыі жаўнераў, тэхнікі. Мы будзем ладзіць дыверсіі на складах і ў штабах. Нас няшмат, але ўжо паверце: будзе больш. Уступай у «Атэш»! Спынім вайну Пуціна. Мы не павінны паміраць за інтарэсы тырана», - кажа мужчына.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках