25 красавiка 2024, Чацвер, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі наспявае раскол

18
У Крамлі наспявае раскол

Частка Генштаба РФ хоча выводзіць войскі з Украіны.

У Генштабе РФ ужо з'яўляюцца ідэі аб вывадзе войскаў з Украіны. Некаторыя вайскоўцы разумеюць непазбежнасць правалу і нават адкрыта гавораць аб тым, што ў вайне саступілі. Праз гэта ў Крамлі наспявае раскол.

Пра яго ў эфіры тэлемарафона расказаў вайсковы экспэрт і палкоўнік запасу Алег Жданаў.

«Гэта (контрнаступленне - рэд.) вельмі моцна нервуе Пуціна, там сапраўды з'явілася фронда, у Генеральным штабе. І ёсць некаторыя вайскоўцы, якія смела кажуць, што ў вайне саступілі, што трэба шукаць спосабы выратавання хаця б нейкай часткі ўзброеных сіл Расеі...Гучаць ідэі аж да вываду войскаў», - адзначыў экспэрт.

Жданаў мяркуе, што лёс Пуціна відавочны. Супраць крывавага дыктатара нават прапагандысцкая машына.

«Што станоўча - меркаванні падзяліліся і сапраўды там пачынаюцца спрэчкі. Дарэчы. Звярніце ўвагу, там прапагандысцкая машына РФ жыве ўжо самастойным жыццём. І нават больш уплывае на ўнутраную палітыку, чым сам Пуцін. І яна пачала раскручвацца ў адваротны бок. Яны крытыкуюць «адмысловую ваенную аперацыю», яны крытыкуюць дзяржаўную сістэму, якую яны пабудавалі, яны крытыкуюць сітуацыю ў войску і ў палітыцы. Адзінае, пакуль, да чаго яны не дайшлі, гэта да таго, каб называць прозвішча Пуцін. У РФ пачаліся незваротныя працэсы, якія могуць прывесці да змены палітычнай эліты», - рэзюмаваў экспэрт.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках